ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
Маркіроўка ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі (УКЗ)
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Уваход у сістэму
Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Інструкцыі і дакументацыя
Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў
Пытанні і адказы
Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі товаров
Уніфікаваны кантрольны знак – дакумент з пэўнай ступенню абароны, прызначанай для маркіроўкі тавараў.
Узор уніфікаванага кантрольнага знака
(фармат 18 ×18)
*Серыя (пераменная інфармацыя)
** Нумар (пераменная інфармацыя)
*** Унікальная паслядоўнасць сімвалаў у машыначытэльнай форме, прадстаўленая ў выглядзе двухмернага штрыхавога кода DataMatrix, якая ўключае ў сябе пераменную інфармацыю, у тым ліку серыю і нумар уніфікаванага кантрольнага знака.
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 “Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9) уведзена абавязковая маркіроўка ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі з 8 ліпеня 2021 г.
З парадкам абароту і маркіроўкі ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі можна азнаёміцца ў Інструкцыі аб парадку маркіроўкі тавараў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2021 г. № 17 “Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243”.
Пералік тавараў, якія неабходна маркіраваць уніфікаванымі кантрольнымі знакамі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 г. №1030 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243” (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2021 № 230).
Суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот тавараў, што падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, прадастаўлена магчымасць работы як з дапамогай кабінета ўдзельніка, так і з дапамогай API. Кабінет удзельніка прызначаны для ручнога ўводу даных карыстальнікамі сістэмы пры ўмове малых (адзінкавых) аб’ёмаў даных.
Для апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў даных, выкарыстання на прадпрыемствах аўтаматызаваных лакальных уліковых сістэм прадугледжана інфармацыйнае ўзаемадзеянне сістэма-сістэма. Усе функцыі сістэмы рэалізаваны з дапамогай API.
Кабінет удзельніка абароту УКЗ. Інструкцыя па эксплуатацыі.
Web-сэрвісы — Метады работы з УКЗ.
- Азнаёміцца пры падачы заяўкі на рэгістрацыю з публічным дагаворам і рэгламентам функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі ці сродкамі ідэнтыфікацыі.
- Зарэгістравацца ў ДІС МТ “Электронны знак” на сайце datamark.by і атрымаць доступ да асабістага кабінета.
- Накіраваць заяўку праз тэлефонны званок/электронную пошту/асабісты зварот на выбраны гандлёвы аб’ект для далейшага атрымання ўніфікаваных кантрольных знакаў.
- Атрымаць рахунак-фактуру праз факс/электронную пошту/асабістую выдачу прадстаўніку заказчыка УКЗ.
- Аплаціць заказаныя ўніфікаваныя кантрольныя знакі згодна з рахункам-фактурай на ўказаны разліковы рахунак.
Аплата кошту ўніфікаваных кантрольных знакаў ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку альбо шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка для далейшага іх залічэння на рахунак аператара сістэмы маркіроўкі. - Атрымаць уніфікаваныя кантрольныя знакі ў тым жа гандлёвым аб’екцеРУП “Выдавецтва “Белбланкавыд”, у якім быў ажыццёўлены заказ, на працягу 5 рабочых дзён з моманту аплаты.
Рэалізацыя ўніфікаваных кантрольных знакаў ажыццяўляецца з афармленнем таварна-транспартнай накладной ці таварнай накладной на папяровым носьбіце.
Код ТН ЗЭД ЕАЭС | Найменне тавараў |
0901 | Кава, пражаная або няпражаная, з кафеінам або без кафеіну нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы; кававае шалупінне і абалонкі зярнят кавы нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы; заменнікі кавы, якія змяшчаюць каву ў любой прапорцыі, нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы |
0902 | Чай са смакаводарнымі дабаўкамі або без іх нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы |
0903 00 000 0 | Матэ, або парагвайскі чай, нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы |
1507-1517 | Раслінны алей, разліты ва ўпакоўку любой ёмістасці і прызначаны для ўжывання ў ежу |
1604 | У герметычнай спажывецкай упакоўцы: ікра асятровых і яе заменнікі, вырабленыя з ікрынак рыбы; кансервы рыбныя ў бляшанцы |
2009 | Сокі фруктовыя (уключаючы вінаграднае сусла) і сокі з агародніны, нязброджаныя, без утрымання дабавак спірту, з дабаўленнем або без дабаўлення цукру ці іншых падсалоджвальных рэчываў у спажывецкай упакоўцы ёмістасцю звыш 0,25 літра |
2101 | Кава растваральная нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы; растваральны чай нета-масай не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы |
2202, за выключэннем 2202 99 910 0, 2202 99 950 0, 2202 99 990 0 | Воды, уключаючы мінеральныя і газіраваныя, якія змяшчаюць дабаўкі цукру ці іншых падсалоджвальных або смакаводарных рэчываў, і іншыя безалкагольныя напоі, у спажывецкай упакоўцы ёмістасцю звыш 0,25 літра |
2203 00 | Піва соладавае, разлітае ва ўпакоўку любой ёмістасці |
2204–2206 00, 2208 | Слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў |
2710 19, из 3403 | Масла маторнае, разлітае ва ўпакоўку любой ёмістасці |
3402 | Мыйныя сродкі для прання вырабаў з розных відаў тканін парашкападобныя, вадкія і ў выглядзе пасты ў спажывецкай упакоўцы, шклоабмывальныя, мыйныя і чысцячыя сродкі для шкла ва ўпакоўцы любой ёмістасці |
3820 00 000 0 | Антыфрызы (у тым ліку тасолы) і вадкасці антыабледзяняльныя гатовыя ва ўпакоўцы любой ёмістасці |
2404, 3824 99 | Вадкасці для выкарыстання ў электронных сістэмах курэння |
8443 32 100 9 | Прынтары для вылічальных машын, за выключэннем прынтараў, якія былі ва ўжытку |
8471 30 000 0, 8471 41 000 0 | Вылічальныя машыны (ноўтбукі, планшэтныя камп’ютары), за выключэннем тых, што былі ва ўжытку |
8517 13 000 0, 8517 14 000 0 | Мабільныя тэлефоны ў спажывецкай упакоўцы, за выключэннем тых, што былі ва ўжытку |
8523 | Матэрыяльныя носьбіты (аўдыякасеты, відэакасеты, кампакт-дыскі і інш.), якія змяшчаюць фанаграмы і (або) аўдыявізуальныя творы, у спажывецкай упакоўцы |
8528 | Маніторы (у тым ліку дысплэі, відэаманіторы) для вылічальных машын, за выключэннем тых, што былі ва ўжытку |
8528 | Тэлевізары, за выключэннем тэлевізараў, што былі ва ўжытку |
9101, 9102, 9105 | Гадзіннікі, за выключэннем гадзіннікаў, якія былі ва ўжытку |
г. Мінск, вул. Батанічная, 6а, каб. 112 | пн.-чц. з 9:00 да 16:30, пт. з 9:00 да 15:30, абед з 13:00 да 13:30; сб.,ндз. — вых or@belblank.by — тэл. (8-017) 300-01-31, (8-017) 361-61-21 |
г. Мінск, Магазін, вул. Платонава, 36 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб.,ндз. — вых 022114@belblank.by — тэл. (8-017) 367-05-07, 367-05-32, 270-35-64 (факс) |
г. Мінск, вул. Кісялёва, 10 | пн.-пт. з 9:00 да 18:00; сб.,ндз. — вых 022111@belblank.by — тэл. (8-017) 303-63-08 |
г. Мінск, вул. Свярдлова, 32а | пн.-пт. з 9:00 да 18:00; сб.,вс. — вых 022157@belblank.by — тэл. (8-017) 360-27-87 |
г. Мінск, вул. Бабушкіна, 12а | пн.-чц. з 8:30 да 16:30, пт. з 8:30 да 15:15, абед з 13:00 да 13:20; сб.,ндз. — вых 022150@belblank.by — тэл. (8-017) 251-02-69 |
г. Мінск, пр. Партызанскі, 124 | пн.-пт. з 9:00 да 19:00; ндз. — вых 022115@belblank.by — тэл. (8-017) 235-23-66 |
г. Мінск, вул. Маякоўскага, 14 | пн.-пт. з 9:00 да 19:00, сб. з 9:00 да 17:00; ндз. — вых 022103@belblank.by — тэл. (8-017) 342-12-65 |
г. Барысаў , вул. Чапаева, 36–42 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб.,ндз. — вых., абед — 13.00-14.00 022603@belblank.by — тэл. (8-029) 902-57-10 |
г. Барысаў , пр. Рэвалюцыі, 62-2 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых., абед — 13.00-14.00 022631@belblank.by — тэл. (8-0177) 72-26-19 |
г. Мядзел, вул. Шаранговіча, 2 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 022615@belblank.by — тэл. (8-01797) 4-05-10 |
г. Смалявічы, вул. Камсамольская, 2 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 022619@belblank.by — тэл. (8-01776) 5-87-32 |
г. Жодзіна, пр. Леніна, 15Б, пам.8 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых. 022661@belblank.by — тэл. (8-01775) 4-42-36 |
г. Клецк, вул. Савецкая, 9а | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 022607@belblank.by — тэл. (8-01793) 6-51-75 |
г. Нясвіж, вул. К. Лібкнехта, 3 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 022616@belblank.by — тэл. (8-01770) 5-17-50 |
г. Слуцк, вул. М. Багдановіча, 38 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых. 022618@belblank.by — тэл. (8-01795) 4-16-40 |
г. Салігорск, вул. Казлова, 35 | пн.-пт. з 08.00 да 16.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 022621@belblank.by — тэл. (8-0174) 23-72-11 |
г. Вілейка, вул. Вадап’янава, 20 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 022604@belblank.by — тэл. (8-044) 581-93-62 |
г. Дзяржынск, зав. 1-ы Ленінскі, 5А-6 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. з 10.00 да 18.00, абед — 13.00-14.00 022606@belblank.by — тэл. (8-01716) 7-72-47 |
г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 10Б | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых. 022614@belblank.by — тэл. (8-0176) 77-01-10 |
г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная, 6А | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 022623@belblank.by — тэл. (8-01717) 5-39-26 |
г. Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 16 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. 022602@belblank.by — тэл. (8-01715) 6-09-19 |
г. Мар’іна Горка, вул. Ленінская, 19А-1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. 022617@belblank.by — тэл. (8-01713) 4-54-14 |
г. Чэрвень, вул. К. Лібкнехта, 8-3 г. Лагойск, вул. Савецкая, 21А | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, абед — 14.00-15.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. 022625@belblank.by — тэл. (8-01714) 5-00-15 пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Баранавічы, вул. Леніна, 11-1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Бяроза, вул. Леніна, 66 пам. 106 | пн.-сб. з 09.00 да 18.00, ндз. — вых. |
г. Брэст-магазін, пр. Машэрава, 59 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Ганцавічы, вул. Матросава, 65-2 | аўт.-сб. з 09.00 да 17.30, ндз., пн. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Драгічын, вул. Леніна, 71/1 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Жабінка, вул. Леніна, 1Б | пн.-сб. з 09.00 да 17.30, ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Івацэвічы, зав. Паштовы, 6 | пн.-пт. з 09.30 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Камянец, вул. Брэсцкая, 30 | пн.-пт. з 08.00 да 16.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Лунінец, вул. Чырвоная, 117, к. 75 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб., ндз. з 10.00 да 17.00, абед — 13.00-14.00 |
г. Ляхавічы, вул. 17 Верасня, 7, пам. 3 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Пружаны, вул. Шырмы, 18-3 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Столін, вул. Церашковай, 48 Б | пн.-пт. з 09.30 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Брэст, Ленінскі р-н, вул. Маякоўскага, 17/2 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб. з 10.00 да 18.00, ндз. — вых. |
г. Кобрын, вул. Дзяржынскага, 66 | пн.-пт. з 10.00 да 19.00, сб., ндз. з 10.00 да 17.00 |
г. Пінск, вул. Першамайская, 55, пам. 115 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Браслаў, вул. Кастрычніка, 15а | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 173 | аўт.-сб. з 09.00 да 18.00, ндз., пн. — вых, абед — 13.30-14.30 |
г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 10 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Орша, вул. Савецкая, 29 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Паставы, вул. Савецкая, 23-1 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Ушачы, вул. Савецкая, 37 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Лепель, вул. Будзённага, 6а | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 102а-2 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Віцебск-магазін, вул. Кірава, 7/75 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Віцебск-Першамайская, вул. Камуністычная, 23 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Полацк, вул. Гогаля, 20 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Буда-Кашалёва, вул. Галавачова, 10-15 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Жлобін, вул. Першамайская, д. 64-1 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Калінкавічы, вул. Першамайская, 8а | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Лельчыцы, вул. Савецкая , 79-1 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Мазыр, б-р Юнацтва, 50-6 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 16 | пн.-пт. з 08.30 да 17.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Рэчыца, вул. Савецкая, 62 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Рагачоў, вул. Савецкая, 72-2 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Светлагорск, вул. Спартыўная, 11/1-1 пав. 21 | пн.-пт. з 09.00 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Хойнікі, вул.Савецкая, 91 | пн.-пт. з 08.30 да 17.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Гомель, Чыгуначны р-н, вул. Гагарына, 63 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Гомель, Савецкі р-н, вул. Барыкіна, 84-110 | пн.-сб. з 09.00 да 18.00, ндз. — вых. |
г. Гомель, магазін №5, вул. Ірынінская, 25 п.2 | пн.-пт. з 08.00 да 18.00, сб. з 08.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Ваўкавыск, вул. Першамайская, 1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 1-2 гандлёвая зала 2-37(6 пав.) | аўт.-сб. з 09.00 да 18.00, ндз., пн. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Гродна, вул. Крамко В. І., д. 2, пам. 91 | пн.-пт. з 10.00 да 19.00, сб. з 10.00 да 18.00, ндз — вых., абед — 13.00-14.00 |
г. Зэльва, вул. Перамогі, 1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Карэлічы, вул. 17 Верасня, д. 1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. ,ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Ліда, вул. Перамогі, 43 | пн.-пт. з 10.00 да 19.00, сб., ндз. з 10.00 да 18.00 |
г. Масты, вул. Савецкая, 35 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 104Б | пн.-пт. з 10.00 да 19.00, сб., ндз. з 10.00 да 16.00 |
г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103 | пн.-пт. з 08.30 да 17.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Свіслач, вул. Савецкая, 3 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Смаргонь, вул. Савецкая, 1 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Шчучын, вул. Кастрычніцкая, 13 | аўт.-пт. з 09.00 да 18.00,сб. з 9.00 да 17.30, ндз., пн. — вых, абед — 13.30-14.30 |
г. Гродна, Ленінскі р-н, вул. Дзяржынскага, 40 | пн.-сб. з 09.00 да 18.00, ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Гродна, Кастрычніцкі р-н, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 91 | пн. з 9.00 да 18.00, абед — 13.00-14.00, аўт.-пт. з 9.00 да 19.00, сб. з 9.00 да 17.00, ндз — вых. |
г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 15-35 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. з 9.00 да 17.00, абед — 13.00-14.00 |
г. Быхаў, вул. Савецкая, 2 | пн.-пт. з 08.00 да 16.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Глуск, вул. Жыжкевіча, 8 | пн.-пт. з 08.00 да 17.00, сб., ндз. з 9.00 да 17.00, абед — 13.00-14.00 |
г. Кіраўск, вул. Ленінская, 18 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Клімавічы, вул. Камуністычная, 12А | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб., ндз. — вых, абед — 14.00-15.00 |
г. Мсціслаў, вул. Пралятарская, 57 | пн.-пт. з 08.00 да 16.30, сб., ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 45 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, абед — 13.00-14.00, сб.,ндз. з 09.00 да 17.00 |
г. Чэрыкаў, вул. Басіна, 25 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, абед — 14.00-15.00, сб.,ндз. з 09.00 да 17.00 |
г. Шклоў, вул. Савецкая, 20 | пн.-пт. з 08.00 да 17.00, абед — 13.00-14.00, сб. з 09.00 да 16.00, ндз. — вых |
г. Бабруйск, вул. Савецкая, 102–23. | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб.,ндз. з 09.00 да 17.00 |
г. Горкі, вул. Якубоўскага, 23а, гандл. пав. №4 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб.,ндз. з 08.00 да 16.00, абед — 14.00-15.00 |
г. Крычаў, вул. Савецкая, 49 | пн.-пт. з 08.00 да 16.30, сб.,ндз. — вых, абед — 13.00-14.00 |
г. Магілёў, Ленінскі р-н, вул. Ленінская, 49/20–44 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Магілёў, магазін № 3, б-р Непакораных, 19 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб.,ндз. з 09.00 да 17.00 |
г. Магілёў, Кастрычніцкі р-н, пр. Пушкінскі, 35 | пн.-пт. з 09.00 да 18.00, сб. з 09.00 да 17.00, ндз. — вых. |
г. Бабруйск, магазін №2, вул. Пралятарская, 17-12 | пн.-пт. з 09.00 да 19.00, сб.,ндз. з 09.00 да 17.00 |
Кошт уніфікаванага кантрольнага знака складае 0,02 бел. руб. без уліку падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2021 г. № 311 “Аб вызначэнні кошту”.
Для ажыццяўлення маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі неабходна:
- нанесці на тавар, этыкетку або на любую паверхню ўпакоўкі тавару ўніфікаваны кантрольны знак;
- забяспечыць выразна праглядную серыю і нумар нанесенага ўніфікаванага кантрольнага знака, што дазваляе яго ідэнтыфікаваць;
- унесці інфармацыю ў сістэму маркіроўкі:
— аб згубленых, выкрадзеных, спісаных, знішчаных, нявыкарыстаных (у тым ліку пашкоджаных) уніфікаваных кантрольных знаках:
- штоквартальна, не пазней за 20-е чысло месяца, наступнага за справаздачным;
- індывідуальным прадпрымальнікам — плацельшчыкам адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб*, перадаваць інфармацыю ў сістэму маркіроўкі штоквартальна не пазней за першае чысло другога месяца, наступнага за справаздачным кварталам.
*у тым ліку ІП, якія адначасова з’яўляюцца плацельшчыкамі падаходнага падатку з фізічных асоб і адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб
— аб уніфікаваных кантрольных знаках, якія падлягаюць перадачы правапераемніку ў выпадку рэарганізацыі юрыдычных асоб, і такіх правапераемніках:
- на працягу 5 рабочых дзён з дня дзяржаўнай рэгістрацыі змен;
- у выпадку рэарганізацыі ў форме далучэння іншай юрыдычнай асобы — з дня ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
— аб рэштках тавараў — у тэрміны, устаноўленыя Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1030 ад 29.07.2011.
Перадача ў сістэму маркіроўкі інфармацыі пра ўніфікаваныя кантрольныя знакі для індывідуальных прадпрымальнікаў можа ажыццяўляцца на папяровым носьбіце да 1 ліпеня 2022 г.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 “Аб маркіроўцы тавараў” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9)
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 г. №1030 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. №243” (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2021 № 230)
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня 2021 г. № 311 “Аб вызначэнні кошту”
Дагавор на аказанне паслуг па арганізацыі правядзення экспертызы
Бланк заявы аб вяртанні нявыкарыстаных знакаў з вытворчым бракам
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2011 № 243 “Аб маркіроўцы тавараў” (далей — Указ) перадача ў сістэму маркіроўкі інфармацыі адносна ўніфікаваных кантрольных знакаў (кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў, набытых да ўступлення ў сілу Палажэння аб маркіроўцы тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі, зацверджанага Указам) ажыццяўляецца ў выглядзе электроннага дакумента праз асабісты кабінет ў ДІС “Электронны знак”.
Таксама Указам індывідуальным прадпрымальнікам прадстаўлена права да 1 ліпеня 2022 г. вышэйуказаную інфармацыю прадастаўляць на папяровым носьбіце. Такая паслуга з’яўляецца платнай. Парадак і ўмовы прадастаўлення паслугі па ўнясенні звестак у ДІС “Электронны знак” размешчана ніжэй.
Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам