Духі і туалетная вада

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”

Уваход у сістэму

Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”

Інструкцыі і дакументацыя

Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў

Пытанні і адказы

Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі товаров

Згодна з  Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2019 г. № 128 “Аб увядзенні маркіроўкі духоў і туалетнай вады сродкамі ідэнтыфікацыі” (далей — Рашэнне № 128) дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — дзяржавы-члены) самастойна вызначаюць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі духоў і туалетнай вады на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з дадзеным Рашэннем і апавяшчаюць Еўразійскую эканамічную камісію аб такой даце. Пры гэтым забарона на абарот немаркіраваных духоў і туалетнай вады не можа быць уведзена раней за 1 кастрычніка 2020 г.

Духі і туалетная вада, якія экспартуюцца ў РФ, падлягаюць маркіроўцы кодамі расійскага ўзору ў адпаведнасці з Рашэннем № 128 да даты ўвядзення абавязковай маркіроўкі на тэрыторыі РБ.

Маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі падлягаюць духі і туалетная вада, якія класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД ЕАЭС 3303 00.
*за выключэннем узораў парфумернай прадукцыі, прызначаных для тэсціравання і апрабацыі і не прызначаных для рэалізацыі (продажу) непасрэдна спажыўцу

У сувязі з увядзеннем сістэмы прасочвальнасці тавараў усім суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць экспарт духоў і туалетнай вады на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, неабходна прамаркіраваць тавар.

У выпадку, калі ў Вас няма магчымасці самастойна пераўтварыць і надрукаваць коды маркіроўкі, можна звярнуцца ў арганізацыі, якія аказваюць паслугі па маркіроўцы.

Маркіроўка духоў і туалетнай вады сродкамі ідэнтыфікацыі дае магчымасць фіксаваць пераход тавару ад уласніка да ўласніка, што робіць рынак празрыстым як для ўдзельнікаў, так і для канчатковых спажыўцоў.

Праз такія коды можна прасачыць увесь шлях кожнай адзінкі парфумерыі — ад яе вытворчасці да продажу. У сваю чаргу ў спажыўцоў з’явіцца магчымасць сканіраваць маркеры тэлефонам пры дапамозе спецыяльнай праграмы “Сумленны знак” для атрымання падрабязнай інфармацыі аб прадаваным тавары.

РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» забяспечвае:
  • рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у ДІС “Электронны знак”;
  • вядзенне каталогаў тавараў (даведніка маркіраваных тавараў);
  • генерацыю кодаў маркіроўкі тавараў;
  • інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
  • улік этапаў абароту тавараў у залежнасці ад групы маркіраваных тавараў:
    — увод у абарот (вытворчасць, імпарт, маркіроўка рэшткаў і інш.);
    — перамяшчэнне (змена ўладальніка тавараў);
    — вывад з абароту (экспарт (трансгранічны гандаль), рэалізацыя ў розніцы, спісанне);
  • выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, знакаў абароны;
  • улік этапаў абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, абароненых матэрыяльных носьбітаў, знакаў абароны (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
  • іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.
GS1 DataMatrix

Data Matrix код дзеліцца на дзве часткі: код ідэнтыфікацыі і код праверкі або “крыптахвост”.
За кошт адлюстравання ў ІС маркіроўкі тавараў “Электронны знак” інфармацыі аб змене ўладальніка маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў шляхам змены статусу кода маркіроўкі выключаецца з’яўленне двайнікоў тавару на беларускім рынку.

Кароткі алгарытм дзеянняў

Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам