ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сістэме АС “Кантроль легальнасці тавару” для беларускіх вытворцаў і/ці імпарцёраў з дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сістэме АС “Кантроль легальнасці тавару” для імпарцёраў з дзяржаў, якія з’яўляюцца членамі ЕАЭС
Вход в систему
Уваход у асабісты кабінет сістэмы АС “Кантроль легальнасці тавараў”
У Рэспубліцы Беларусь з 20 сакавіка 2016 г. была ўведзена маркіроўка футравых вырабаў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-меткамі, а з 8 ліпеня 2021 — абароненымі матэрыяльнымі носьбітамі з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі.
Абаронены матэрыяльны носьбіт з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (далей — АМН з RFID-меткай) — кантрольны (ідэнтыфікацыйны) знак, прызначаны для маркіроўкі тавараў па таварнай пазіцыі “Прадметы адзення, аксесуары да адзення і іншыя вырабы з натуральнага футра” (падсубпазіцыі ТН ЗЭД ЕАЭС 4303 10 901 0 — 4303 10 906 0 і 4303 10 908 0).
1. Стаць зарэгістраваным карыстальнікам сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Беларусі (арганізацыя, якая рэгіструе, — Асацыяцыя ГС1 Бел.).
Парадак дзеянняў выкладзены на сайце Асацыяцыі ГС1 Бел. у раздзеле “Паслугі”. Зарэгістраваныя карыстальнікі (суб’екты гаспадарчай дзейнасці) атрымліваюць міжнародныя ідэнтыфікатары GCP і GLN. Гэтыя ідэнтыфікатары спатрэбяцца для выканання наступных крокаў па апісанні тавараў, ініцыялізацыі АМН з RFID-меткай, а таксама для электроннага абмену данымі, уключаючы выкарыстанне ў электронных таварна-транспартных і таварных накладных.
2. Унесці абавязковую інфармацыю пра тавары ў Банк электронных пашпартоў тавараў.
3. Азнаёміцца пры падачы заяўкі на рэгістрацыю з публічным дагаворам і рэгламентам функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі ці сродкамі ідэнтыфікацыі;
3.2 Зарэгістравацца ў АС “Кантроль легальнасці тавару” на сайце www.datamark.by і атрымаць доступ да асабістага кабінета (рэгістрацыя і ўваход у асабісты кабінет праз укладку “Футравыя вырабы”);
3.3 Накіраваць заяўку праз тэлефонны званок/электронную пошту/асабісты зварот на выбраны гандлёвы аб’ект для далейшага атрымання АМН з RFID-меткай;
3.4 Атрымаць рахунак-фактуру праз факс/электронную пошту/асабістую выдачу прадстаўніку заказчыка АМН з RFID-меткай;
3.5 Аплаціць заказаныя АМН з RFID-меткай згодна з рахункам-фактурай на ўказаны разліковы рахунак.
Аплата кошту АМН з RFID-меткай ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку або шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка для далейшага іх залічэння на рахунак аператара сістэмы маркіроўкі.
3.6 Атрымаць АМН з RFID-меткай у тым жа гандлёвым аб’екце РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд”, у якім быў ажыццёўлены заказ, на працягу 5 рабочых дзён з моманту аплаты.
Рэалізацыя АМН з RFID-меткай ажыццяўляецца з афармленнем таварна-транспартнай накладной ці таварнай накладной на папяровым носьбіце.
1. Азнаёміцца з публічным дагаворам на ініцыялізацыю RFID-метак абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі з РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” ці заключыць дагавор на ініцыялізацыю АМН з RFID-меткай з РУП “Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
2. Аплаціць ініцыялізацыю RFID-метак.
3. Падрыхтаваць заказ на ініцыялізацыю ў асабістым кабінеце АС “КЛТ” АМН з RFID-меткай.
4. Прывезці ў гандлёвы аб’ект, які праводзіць ініцыялізацыю:
— АМН з RFID-меткай, якія падлягаюць ініцыялізацыі;
— копію плацежнага даручэння.
Даведка: Ініцыялізацыя АМН з RFID-меткай можа быць выканана самастойна. Для гэтага патрэбна набыццё рэкамендаванага RFID-абсталявання і праграмнага забеспячэння. У гэтым выпадку не трэба прывозіць кантрольныя (ідэнтыфікацыйныя) знакі, падлеглыя ініцыялізацыі, у РУП “Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ці ў РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд”.
Працягласць выканання заказаў залежыць ад колькасці АМН з RFID-меткай. Арыенціровачную працягласць ініцыялізацыі ўдакладняйце ў гандлёвым аб’екце, у які была накіравана заяўка на ініцыялізацыю.
Пасля таго як у АС “КЛТ” пастаўлена адзнака аб маркіроўцы тавару, маркіраваны тавар можна прадаваць.
Даведка: тавар перадаецца пакупніку разам з АМН з RFID-меткай.
- Стаць зарэгістраваным карыстальнікам сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Беларусі (рэгіструючая арганізацыя — Асацыяцыя ГС1 Бел.).
Парадак дзеянняў выкладзены на сайце Асацыяцыі ГС1 Бел. у раздзеле “Паслугі”. Зарэгістраваныя карыстальнікі (суб’екты гаспадарчай дзейнасці) атрымліваюць міжнародныя ідэнтыфікатары GCP і GLN. Гэтыя ідэнтыфікатары спатрэбяцца для выканання наступных крокаў па апісанні тавараў, ініцыялізацыі АМН з RFID-меткай (пры неабходнасці), а таксама для электроннага абмену данымі, уключаючы выкарыстанне ў электронных таварна-транспартных і таварных накладных.
- Азнаёміцца пры падачы заяўкі на рэгістрацыю з публічным дагаворам і рэгламентам функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі ці сродкамі ідэнтыфікацыі.
2.1 Зарэгістравацца ў АС “Кантроль легальнасці тавару” на сайце www.datamark.by і атрымаць доступ да асабістага кабінета (рэгістрацыя і ўваход у асабісты кабінет праз укладку “Футравыя вырабы”).
2.2 Азнаёміцца з публічным дагаворам на рэгістрацыю кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў краін ЕАЭС.
2.3 Аплаціць паслугі рэгістрацыі АМН з RFID-меткай на ўказаны разліковы рахунак.
Аплата ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку або шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка для далейшага іх залічэння на рахунак аператара сістэмы маркіроўкі.
2.4 Аформіць заяўку на рэгістрацыю АМН з RFID-меткай у АС “КЛТ”*.
2.5 Апавясціць спецыялістаў РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” пра гатоўнасць заяўкі.
*Ажыццявіць гэтую аперацыю могуць спецыялісты РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” пасля прадастаўлення пісьма з інфармацыяй аб найменні арганізацыі, GLN, нумара АМН з RFID-меткай.
- Пасля атрымання станоўчага адказу ў АС “КЛТ” аб рэгістрацыі ўвазных футравых вырабаў дазволены іх увоз з ЕАЭС.
Маркіроўцы АМН з RFID-меткай падлягаюць прадметы адзення з футра, якія адпавядаюць наступным кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза:
4303 10 901 0 — прадметы адзення з норкі;
4303 10 902 0 — прадметы адзення з нутрыі;
4303 10 903 0 — прадметы адзення з пясца ці лісіцы;
4303 10 904 0 — прадметы адзення з труса ці зайца;
4303 10 905 0 — прадметы адзення з янота;
4303 10 906 0 — прадметы адзення з аўчыны;
4303 10 908 0 — прадметы адзення іншыя.
Брэсцкая вобласць:
г. Брэст, 224016, пр. Машэрава, 59, к. 42, тэл. (8-0162) 57-41-15
Віцебская вобласць:
г. Віцебск, 210032, вул. Кірава, 7/75, тэл. (8-0212) 64-97-86, 67-61-21
Гомельская вобласць:
г. Гомель, 246050, вул. Гагарына, 63, тэл. (8-0232) 50-26-18, 50-36-48
Гродзенская вобласць:
г. Гродна, 230023, вул. Дзяржынскага, 40 тэл. (8-0152) 68-09-13, 74-51-89.
Магілёўская вобласць:
г. Магілёў, 212022, вул. Ленінская, 49/20 — 44, тэл. (8-0222) 73-45-60
г. Мінск:
г. Мінск, 220037, вул. Батанічная, 6а, каб. 305, тэл.(8-017) 300 01 31, 361 61 21.
Кошт абароненага матэрыяльнага носьбіта з RFID-меткай вызначана ў памеры 2 беларускіх рублёў без уліку падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2021 г. № 311 “Аб вызначэнні кошту”.
Кошт ініцыялізацыі абароненага матэрыяльнага носьбіта з RFID-меткай вызначаны ў памеры 85 беларускіх капеек без уліку падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з прэйскурантам цэн.
Кошт рэгістрацыі кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў, эмітаваных у краінах ЕАЭС, вызначаны ў памеры 1 беларускага рубля без уліку падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з прэйскурантам цэн.
Кошт ініцыялізацыі RFID-метак абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (на абсталяванні Заказчыка) вызначаны ў памеры 50 беларускіх капеек без уліку падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з прэйскурантам цэн.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 “Аб маркіроўцы тавараў” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9)
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 г. №1030 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243” ( у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2021 № 230)
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2021 г. № 311 “Аб вызначэнні кошту”
Рэгламент функцыянавання ДІС “Электронны знак”
Публічны дагавор на рэгістрацыю кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў краін ЕАЭС
Маркіроўка прадметаў адзення з футра ажыццяўляецца з выкарыстаннем абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі:
— шляхам ушывання машынным спосабам абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі на тэкстыльнай аснове адпаведнага кода (вырабленых у Рэспубліцы Беларусь — 250005 ці імпартуемых — 251006) са скарочаным найменнем тавару “ВЫРАБЫ З НАТ. ФУТРА” непасрэдна ў канструктыўнае шво вырабу з унутранага боку (адвароту) тавару, пры гэтым цалкам пакідаючы бачнай графічную інфармацыю, якая змяшчаецца на гэтым знаку;
— шляхам нанясення абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі на самаклейнай аснове адпаведнага кода (вырабленых у Рэспубліцы Беларусь — 250001 ці імпартуемых — 251003) са скарочаным найменнем тавару “ВЫРАБЫ З НАТ. ФУТРА” на ўшыўную стужку (маркіровачны ярлык), ушытую ў шво вырабу. Пры гэтым памер ушыўной стужкі маркіровачнага ярлыка) павінен быць дастатковым для размяшчэння на ім указанага знака без дэфармацыі;
— шляхам мацавання абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі на пластыкавай аснове адпаведнага кода (вырабленых у Рэспубліцы Беларусь — 250002 ці імпартуемых — 251004) са скарочаным найменнем тавару “ВЫРАБЫ З НАТ. ФУТРА” з дапамогай аднаразовага пламбіруючага ўстройства ў пятлічную адтуліну або пятлю-зашпільку пераду вырабу, а ў выпадку іх адсутнасці — ва ўшыўную вешалку або ўшыўную пятлю трымальніка вешалкі ў выглядзе металічнага ланцужка, пласціны з металу і іншых матэрыялаў. Нанясенне абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі на пластыкавай аснове выконваецца шляхам прасоўвання гнуткага элемента аднаразовага пламбіруючага ўстройства ў любую пятлічную адтуліну і ва ўваходную (запорную) адтуліну пламбіруючага ўстройства, якое выключае яго раз’яднанне без разбурэння.
Сродкам ідэнтыфікацыі з’яўляецца: унікальны серыйны нумар чыпа RFID-меткі, які запісваецца вытворцам чыпа RFID-меткі; ідэнтыфікатар абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі, запісаны на RFID-метку, прадстаўлены ў выглядзе лінейнага штрыхавога кода ў сімволіцы Code-128, які з’яўляецца часткай кадзіраванай інфармацыі, прадстаўленай у выглядзе 2-мернага штрыхавога кода. Ідэнтыфікацыйны нумар абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі мае наступную структуру: YY-XXXXXX-NNNNNNNNNN, дзе: YY — 2-знакавы код дзяржавы-члена, якая ажыццявіла выпуск тавару ў абарот (Рэспубліка Арменія — AM, Рэспубліка Беларусь — BY, Рэспубліка Казахстан — KZ, Кыргызская Рэспубліка — KG, Расійская Федэрацыя — RU); Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 12.06.2021, 8/36778 40 XXXXXX — тып абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (6 літарна-лічбавых знакаў, што фарміруюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў-членаў); NNNNNNNNNN — серыя і нумар абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (10 літарна-лічбавых знакаў, у якіх выкарыстоўваюцца ў любой камбінацыі лічбы ад 0 да 9 і вялікія літары лацінскага алфавіта, што фарміруюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў — членаў ЕАЭС і забяспечваюць унікальнасць уліку адзінкі тавару ў межах таварнай групы і спосабу выпуску ў абарот тавараў, адносна якіх прынята рашэнне.
Атрымаць звесткі аб кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знаках і АМН з RFID-меткай можна на сайце datamark.by ва ўкладцы ”Запыт даных”, увёўшы ў адпаведныя палі код, серыю і нумар кантрольнага (ідэнтыфікацыйнага) знака (без прэфікса краіны BY) або нумар і серыю АМН з RFID-меткай.
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» забяспечвае:
- рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у ДІС “Электронны знак”;
- вядзенне каталогаў тавараў (даведніка маркіраваных тавараў);
- генерацыю кодаў маркіроўкі тавараў;
- інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
- улік этапаў абароту тавараў у залежнасці ад групы маркіраваных тавараў:
— увод у абарот (вытворчасць, імпарт, маркіроўка рэшткаў і інш.);
— перамяшчэнне (змена ўладальніка тавараў);
— вывад з абароту (экспарт (трансгранічны гандаль), рэалізацыя ў розніцы, спісанне); - выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, знакаў абароны;
- улік этапаў абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, абароненых матэрыяльных носьбітаў, знакаў абароны (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
- іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.
GS1 DataMatrix
Data Matrix код дзеліцца на дзве часткі: код ідэнтыфікацыі і код праверкі або “крыптахвост”.
За кошт адлюстравання ў ІС маркіроўкі тавараў “Электронны знак” інфармацыі аб змене ўладальніка маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў шляхам змены статусу кода маркіроўкі выключаецца з’яўленне двайнікоў тавару на беларускім рынку.
Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам