Рэгістрацыя ў сістэме

Рэгістрацыя ў сістэме “Электронны знак” – неабходнае патрабаванне для ўсіх удзельнікаў абароту маркіраванай прадукцыі

Эксперыменты і пілотныя праекты

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў – ДІС “Электронны знак”

Уваход у сістэму

Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў – ДІС “Электронны знак”

Інструкцыі і дакументацыя

Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў

Пытанні і адказы

Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў

Пытанні і адказы па маркіроўцы тавараў

Задача сістэмы маркіроўкі — забеспячэнне гарантыі якасці і сапраўднасці набытай прадукцыі

Уладальнікам і аператарам сістэмы маркіроўкі тавараў з’яўляецца РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд”, падпарадкаванае Дэпартаменту дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Упаўнаважаным органам па пытаннях маркіроўкі тавараў (рэгулятарам) з’яўляецца Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

У праграме будзе магчымасць паведаміць пра выяўлены кантрафакт. У залежнасці ад тыпу парушэння інфармацыя будзе перадавацца адпаведным кантрольна-наглядным органам, а яны ў сваю чаргу будуць аналізаваць вынікі і праводзіць праверкі нядобрасумленных вытворцаў. Штохвілінна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будуць выконвацца тысячы мабільных праверак, і дзякуючы грамадскаму кантролю рынак стане сапраўды празрыстым.

Пасля ўкаранення маркіроўкі кошт тавараў легальных вытворцаў з часам знізіцца.

На спажыўца не лягуць расходы на набыццё абсталявання для маркіроўкі, іх возьме на сябе бізнес. Пры гэтым эканамічны эфект ад маркіроўкі пакрые гэтыя расходы. Дзякуючы сістэме вытворца будзе дакладна ведаць, колькі ён прадае тавараў і як працуюць лагістычныя ланцужкі. Гэта дасць магчымасць аптымізаваць бізнес-працэсы і зменшыць выдаткі.

Пры самым кансерватыўным сцэнарыі пасля ўкаранення маркіроўкі цэны на тавары могуць зменшыцца на 10% за кошт зніжэння долі кантрафакту на рынку і іншых пазітыўных эфектаў.

Для праверкі кода маркіроўкі даступная бясплатная мабільная праграма для iOS і Android (Google PlayAppGallery).

Таксама праверыць код маркіроўкі ці ўніфікаваны кантрольны знак  можна на сайце ў рэжыме анлайн.

РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” выдае ўнікальны лічбавы код маркіроўкі ці рэалізуе ўніфікаваныя кантрольныя знакі вытворцам і імпарцёрам, якія наносяць іх на кожную ўпакоўку свайго тавару.

СКАНІРУЙЦЕ

Сканіруйце прамаркіраваныя тавары, каб пераканацца ў іх сапраўднасці

ПРАВЯРАЙЦЕ

Правярайце інфармацыю, атрыманую з сістэмы маркіроўкі пра тавар з яго гісторыяй

Мабільная праграма

ЗАХОЎВАЙЦЕ

Захоўвайце тавары, якія спадабаліся, у гісторыі праграмы, каб вярнуцца па пакупкі

ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ

Паведамляйце пра ўсе парушэнні ў сістэму