ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ 
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сэрвісе “Электронны кабінет”
Пытанні і адказы
Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў
“Электронны кабінет” — гэта сэрвіс для ўзаемадзеяння з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай маркіроўкі тавараў Рэспублікі Беларусь ДІС “Электронны знак”, які распрацаваны на платформе “1С:Прадпрыемства 8.3” і выкананы па архітэктуры “Тонкі кліент — Сервер”.
Несумненнымі перавагамі сэрвісу з’яўляецца:
- магчымасць узаемадзейнічаць з рознымі мадэлямі сканераў і прынтараў;
 - пакетная адпраўка HTTP-запытаў у ДІС “Электронны знак”;
 - магчымасць арганізацыі работы некалькіх арганізацый (суб’ектаў гаспадарання) у адной базе даных;
 - кантроль прыналежнасці кодаў таварнай групе;
 - кантроль рэшткаў кодаў пры адгрузцы;
 - аўтаматычнае фарміраванне сродкаў ідэнтыфікацыі, г.зн. пераўтварэнне кодаў маркіроўкі ў двухмерны штрых-код GS1 DataMatrix, пры друкаванні этыкетак;
 - распрацоўка і выкарыстанне ўласнага дызайну шаблону этыкетак з дапамогай убудаванага рэдактара макетаў;
 - магчымасць выкарыстоўваць розныя шаблоны этыкетак для розных таварных груп;
 - прастата і эрганамічнасць карыстальніцкага інтэрфейсу.
 
															Дадзены сэрвіс дасць магчымасць:
- выканаць аўтаматычную аўтэнтыфікацыю і аўтарызацыю карыстальніка ў ДІС “Электронны знак”;
 - усталяваць з Web-сэрвісам ДІС “Электронны знак” абароненае HTTPS-злучэнне;
 - арганізаваць вядзенне лакальнага каталога наменклатуры тавараў (даведнік GTIN);
 - забяспечыць магчымасць атрымання падрабязнай інфармацыі аб GTIN тавару і кодзе маркіроўкі з ДІС “Электронны знак”;
 - арганізаваць вядзенне лакальнага каталога контрагентаў з іх сінхранізацыяй па GLN і УНП з ДІС “Электронны знак”;
 - ажыццявіць заказ і ўлік руху кодаў маркіроўкі (сродкаў ідэнтыфікацыі);
 - сфарміраваць этыкеткі са сродкамі ідэнтыфікацыі (двухмерным штрых-кодам GS1 DataMatrix);
 - забяспечыць друкаванне этыкетак са сродкам ідэнтыфікацыі як на тэрмапрынтары (у т.л. на прынтарах этыкетак з падтрымкай ZPL, EPL, DPL), так і на “звычайным” прынтары фармату А3, А4 ці А5;
 - накіроўваць у ДІС “Электронны знак” справаздачу аб фактычным нанясенні сродкаў ідэнтыфікацыі на тавар (г.зн. звесткі аб факце яго маркіроўкі);
 - афармляць адгрузку прамаркіраванага тавару з перадачай звестак у ДІС “Электронны знак”;
 - адсочваць бягучы стан (статусаў) заказаў, справаздач аб нанясенні (маркіроўцы), адгрузак;
 - перадаць звесткі аб выніках інвентарызацыі рэшткаў і выканаць іх далейшую маркіроўку.
 
Як падключыцца?
									Дагавор
									Кошт
									Мінімальныя сістэмныя патрабаванні
									Відэанавучанне
							Як падключыцца?
					Для падключэння да сэрвісу “Электронны кабінет” неабходна:
- Быць падключаным да ДІС “Электронны знак”.
 - Азнаёміцца з публічным дагаворам.
 - Запоўніць форму рэгістрацыі.
 - Унесці перадаплату за рэгістрацыю і прадастаўленне доступу да электронных паслуг Аператара праз сэрвіс “Электронны кабінет” у памеры 50 беларускіх рублёў без уліку ПДВ.
 - На электронную пошту, указаную ў форме рэгістрацыі, прыйдзе лагін, пароль і спасылка для спампоўкі 1С кліента “Электронны кабінет”
 
Дагавор
					
									Кошт
					Тарыф “Электронны кабінет. Базавы” — 50 беларускіх рублёў без уліку ПДВ за месяц у адпаведнасці з прэйскурантам.
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні
					Мінімальныя сістэмныя патрабаванні
- Працэсар Intel Pentium Celeron 1800 Мгц і вышэй
 - Аператыўная памяць 256 Мб і вышэй
 - Цвёрды дыск 40Гб і вышэй
 - USB-порт
 - SVGA-відэакарта
 
Відэанавучанне
					



















