Лёгкая прамысловасць

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”

Уваход у сістэму

Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”

Інструкцыі і дакументацыя

Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў

Пытанні і адказы

Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі товаров

Згодна з Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2019 г. № 127 “Аб увядзенні маркіроўкі тавараў лёгкай прамысловасці  сродкамі ідэнтыфікацыі” (далей – Рашэнне № 127) дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — дзяржавы-члены) самастойна вызначаюць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі тавараў лёгкай прамысловасці на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з гэтым Рашэннем і апавяшчаюць Еўразійскую эканамічную камісію аб такой даце. Пры гэтым забарона на абарот немаркіраваных тавараў лёгкай прамысловасці не можа быць уведзены раней за 1 студзеня 2021 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 “Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9 ”Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”) і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2021 г. № 230 “Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” абавязковая маркіроўка таварнай катэгорыі “Лёгкая прамысловасць” будзе ўведзена з 01.03.2022.

Да даты ўвядзення абавязковай маркіроўкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей — РБ) тавары лёгкай прамысловасці, вывозімыя ў Расійскую Федэрацыю, падлягаюць маркіроўцы кодамі расійскага ўзору ў адпаведнасці з Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2019 г. № 127.

Таксама пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03 мая 2021 № 17 вызначаны парадак маркіроўкі тавараў і іх рэшткаў, улік і захоўванне кодаў маркіроўкі і сродкаў ідэнтыфікацыі.

РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» забяспечвае:
  • рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у ДІС “Электронны знак”;
  • вядзенне каталогаў тавараў (даведніка маркіраваных тавараў);
  • генерацыю кодаў маркіроўкі тавараў;
  • інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
  • улік этапаў абароту тавараў у залежнасці ад групы маркіраваных тавараў:
    — увод у абарот (вытворчасць, імпарт, маркіроўка рэшткаў і інш.);
    — перамяшчэнне (змена ўладальніка тавараў);
    — вывад з абароту (экспарт (трансгранічны гандаль), рэалізацыя ў розніцы, спісанне);
  • выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, знакаў абароны;
  • улік этапаў абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, абароненых матэрыяльных носьбітаў, знакаў абароны (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
  • іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.
GS1 DataMatrix

Data Matrix код дзеліцца на дзве часткі: код ідэнтыфікацыі і код праверкі або “крыптахвост”.
За кошт адлюстравання ў ІС маркіроўкі тавараў “Электронны знак” інфармацыі аб змене ўладальніка маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў шляхам змены статусу кода маркіроўкі выключаецца з’яўленне двайнікоў тавару на беларускім рынку.

Кароткі алгарытм дзеянняў

Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам