ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Уваход у сістэму
Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Інструкцыі і дакументацыя
Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў
Пытанні і адказы
Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі товаров
Згодна з Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2019 г. № 128 “Аб увядзенні маркіроўкі духоў і туалетнай вады сродкамі ідэнтыфікацыі” (далей — Рашэнне № 128) дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — дзяржавы-члены) самастойна вызначаюць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі духоў і туалетнай вады на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з дадзеным Рашэннем і апавяшчаюць Еўразійскую эканамічную камісію аб такой даце. Пры гэтым забарона на абарот немаркіраваных духоў і туалетнай вады не можа быць уведзена раней за 1 кастрычніка 2020 г.
Духі і туалетная вада, якія экспартуюцца ў РФ, падлягаюць маркіроўцы кодамі расійскага ўзору ў адпаведнасці з Рашэннем № 128 да даты ўвядзення абавязковай маркіроўкі на тэрыторыі РБ.
Маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі падлягаюць духі і туалетная вада, якія класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД ЕАЭС 3303 00.
*за выключэннем узораў парфумернай прадукцыі, прызначаных для тэсціравання і апрабацыі і не прызначаных для рэалізацыі (продажу) непасрэдна спажыўцу
У сувязі з увядзеннем сістэмы прасочвальнасці тавараў усім суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць экспарт духоў і туалетнай вады на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, неабходна прамаркіраваць тавар.
У выпадку, калі ў Вас няма магчымасці самастойна пераўтварыць і надрукаваць коды маркіроўкі, можна звярнуцца ў арганізацыі, якія аказваюць паслугі па маркіроўцы.
Маркіроўка духоў і туалетнай вады сродкамі ідэнтыфікацыі дае магчымасць фіксаваць пераход тавару ад уласніка да ўласніка, што робіць рынак празрыстым як для ўдзельнікаў, так і для канчатковых спажыўцоў.
Праз такія коды можна прасачыць увесь шлях кожнай адзінкі парфумерыі — ад яе вытворчасці да продажу. У сваю чаргу ў спажыўцоў з’явіцца магчымасць сканіраваць маркеры тэлефонам пры дапамозе спецыяльнай праграмы “Сумленны знак” для атрымання падрабязнай інфармацыі аб прадаваным тавары.
Як пачаць маркіроўку?
- Запоўніць электронную форму на сайце datamark.by.
- Прымацаваць сканы дакументаў (пасведчанне аб дзярж. рэгістрацыі + сертыфікат аб атрыманні GLN).
- Азнаёміцца з рэгламентам функцыянавання ДІС “Электронны знак”.
- Атрымаць пісьмо-паведамленне аб рэгістрацыі.
- Апісаць (актуалізаваць) электронны пашпарт тавару ў Банку электронных пашпартоў (ids.by).
- Дабавіць тавар у даведнік кабінета ДІС МТ “Электронны знак” праз функцыю “Дабавіць праз GTIN”.
- Дачакацца завяршэння працэсу рэгістрацыі.
- У кабінеце ДІС МТ “Электронны знак” ажыццявіць заказ кодаў маркіроўкі.
- Дачакацца выканання заказу.
- Спампаваць сфарміраваны файл з масівам кодаў маркіроўкі.
- Пераўтварыць код маркіроўкі ў сродак ідэнтыфікацыі (GS1 Data Matrix).
- Нанесці сродак ідэнтыфікацыі на тавар.
- Ажыццявіць адбор маркіраванага тавару для адгрузкі.
- Перадаць інфармацыю па гэтай адгрузцы ў ДІС МТ “Электронны знак”.
- Дачакацца станоўчага адказу ад сістэмы.
- Ажыццявіць фізічную адгрузку тавару.
Тавары, якія падлягаюць маркіроўцы:
Код ТН ЗЭД ЕАЭС | Найменне тавару |
3303 00 | Духі і туалетная вада |
Код маркіроўкі:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» забяспечвае:
- рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у ДІС “Электронны знак”;
- вядзенне каталогаў тавараў (даведніка маркіраваных тавараў);
- генерацыю кодаў маркіроўкі тавараў;
- інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
- улік этапаў абароту тавараў у залежнасці ад групы маркіраваных тавараў:
— увод у абарот (вытворчасць, імпарт, маркіроўка рэшткаў і інш.);
— перамяшчэнне (змена ўладальніка тавараў);
— вывад з абароту (экспарт (трансгранічны гандаль), рэалізацыя ў розніцы, спісанне); - выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, знакаў абароны;
- улік этапаў абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, абароненых матэрыяльных носьбітаў, знакаў абароны (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
- іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.
GS1 DataMatrix
Data Matrix код дзеліцца на дзве часткі: код ідэнтыфікацыі і код праверкі або “крыптахвост”.
За кошт адлюстравання ў ІС маркіроўкі тавараў “Электронны знак” інфармацыі аб змене ўладальніка маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў шляхам змены статусу кода маркіроўкі выключаецца з’яўленне двайнікоў тавару на беларускім рынку.
Кароткі алгарытм дзеянняў
Для рэгістрацыі ў ДІС “Электронны знак” неабходна:
- Запоўніць на сайце www.datamark.by заяўку на падключэнне да ДІС “Электронны знак” у раздзеле “Духі і туалетная вада”.
- Далучыцца да публічнага дагавора з аператарам РБ.
*З тэкстам дагавора, прэйскурантам можна азнаёміцца на сайце і падчас запаўнення заяўкі. - Атрымаць ад аператара РБ рэквізіты доступу ў асабісты кабінет удзельніка і інструкцыі карыстальніка для работы ў асабістым кабінеце.
*Інфармацыя накіроўваецца аператарам РБ на электронную пошту (e-mail) адказнага за фарміраванне заяўкі (указваецца пры запаўненні заяўкі). - Пры запаўненні заяўкі трэба ўказаць глабальны прэфікс прадпрыемства ў сістэме GS1 (GСР/GLN). Гэты рэквізіт неабходны для атрымання кодаў упакоўкі тавараў (SSCC – кодаў).
*Для атрымання GСР/ GLN неабходна звярнуцца ў Асацыяцыю ГС1 Бел www.gs1by.by
Для атрымання GTIN неабходна:
- зарэгістравацца ў якасці карыстальніка Асацыяцыі ГС1 Бел;
*Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Асацыяцыі ГС1 Бел. http://gs1by.by/ ці на сайце http://ids.by/.
Тым суб’ектам гаспадарання, якія ўжо маюць дагаворныя ўзаемаадносіны з Асацыяцыяй ГС1 Бел., перазаключаць дзеючыя дагаворы не трэба. - апісаць тавары ў міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэме “Банк даных электронных пашпартоў тавараў” (далей — Банк электронных пашпартоў тавараў).
Абавязковая для ўнясення ў Банк электронных пашпартоў тавараў інфармацыя ў дачыненні падлеглых маркіроўцы духоў і туалетных вод, прызначаных для экспарту ў краіны ЕАЭС, устаноўлена Рашэннем № 128 ад 18.11.2019.
ВАЖНА!
Інфармацыя аб парфумерных таварах, якія маюць беларускі GTIN (штрыхавы код, што пачынаецца з лічбаў 481), як правіла, ужо змяшчаецца ў Банку электронных пашпартоў тавараў. Вытворцы ці імпарцёры такіх тавараў павінны праверыць наяўнасць электроннага пашпарта гэтых тавараў і яго змест, а пры неабходнасці ўнесці ў пашпарты адсутную інфармацыю, якая раней не ўваходзіла ў склад абавязковай.
Калі суб’ект гаспадарання ўвозіць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь парфумерныя тавары, на якіх ёсць штрыхавыя коды, прысвоеныя за мяжой ва ўстаноўленым міжнароднай сістэмай GS1 парадку, то прысваенне беларускіх GTIN такім таварам не патрэбна. Існуючыя штрыхавыя коды неабходна ўказаць у заяўцы на прысваенне GTIN разам з іншай прадугледжанай заканадаўствам інфармацыяй.
Для рэгістрацыі тавару ў каталогу неабходна ў кабінеце ДІС “Электронны знак”:
- выбраць пункт меню Тавары, групу тавараў “Малочная прадукцыя”;
- націснуць кнопку “Дабавіць праз GTIN”;
- указаць GTIN (набраць 14 лічбаў, уключаючы наперадзестаячы 0) і націснуць кнопку “Адправіць”.
Заказ кодаў маркіроўкі
Пасля апісання тавараў вы можаце заказаць для іх коды маркіроўкі. Код маркіроўкі павінен быць унікальным для кожнай адзінкі тавару, г.зн. пры неабходнасці прамаркіраваць 10 адзінак тавару неабходна заказаць 10 кодаў маркіроўкі.Заказаць коды можна з даведніка тавараў, выбраўшы канкрэтны тавар і ўказаўшы патрэбную колькасць кодаў маркіроўкі для гэтага тавару або выкарыстоўваючы пункт меню Заказ кодаў.
*Дадзеныя дзеянні карыстальніка падрабязна апісаны ў эксплуатацыйнай дакументацыі, атрыманай ад аператара РБ пры рэгістрацыі ў сістэме.
Заказ можа быць адхілены, у такім выпадку вы зможаце ўбачыць прычыну адмовы. Да прыкладу, мог быць указаны няправільны код тавару.
Звесткі пра маркіроўку тавараў (выкарыстанне/нанясенне СІ ў працэсе вытворчасці тавару) павінны быць перададзены ў Сістэму.
Атрыманыя коды маркіроўкі неабходна пераўтварыць у фармат GS1 DataMatrix.
! Парадак атрымання кодаў маркіроўкі на тавары, якія маюць расійскі GTIN (прэфікс 460-469):
- 1. Уладальнік расійскага GTIN — рэзідэнт РФ апісвае тавар у КМТ (каталог маркіраваных тавараў).
- 2. Уладальнік расійскага GTIN дабаўляе ў якасці субакаўнта Аператара РБ.
Агрэгіраванне не з’яўляецца абавязковым для ўдзельнікаў сістэмы. Удзельнікі абароту тавараў пры неабходнасці выконваюць аперацыю агрэгіравання тавараў у транспартныя ўпакоўкі і перадаюць звесткі ў ДІС “Электронны знак”. Для гэтага неабходна ажыццявіць наступныя дзеянні:
- заказаць у асабістым кабінеце код агрэгацыі ў адпаведнасці з міжнародным стандартам GS1-128 (SSCC код транспартнай упакоўкі) (гл. пункт меню “Заказ кодаў” — “Код агрэгацыі”);
- сфарміраваць лагістычную этыкетку з нанясеннем атрыманага кода агрэгацыі ў выглядзе штрыхкода згодна з дзеючым міжнародным стандартам (патрабаванні па фарміраванні транспартных этыкетак застаюцца ранейшымі, не змяняюцца ў сувязі з маркіроўкай тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі);
- сфарміраваць звесткі пра агрэгіраванне тавараў і падаць іх у Сістэму — указаць код агрэгацыі (упакоўкі) і пералічыць коды маркіроўкі, уключаныя ў агрэгацыю (коды маркіроўкі тавару, што ўкладзены ў дадзеную транспартную ўпакоўку).
Для экспарту неабходна:
- да перасячэння мяжы з РФ экспарцёр павінен быць зарэгістраваны ў сістэме “Электронны знак” і зарэгістраваць у ДІС “Электронны знак” аперацыю адгрузкі тавару згодна з эксплуатацыйнай дакументацыяй;
- коды маркіроўкі тавару павінны належаць экспарцёру — павінны быць ім заказаны (прамаркіраваны тавар) або тавар атрыманы ад іншага ўдзельніка, які замаркіраваў тавар, з фіксаваннем у ДІС “Электронны знак” аперацый змены ўладальніка (адгрузкі і апрыходавання тавару).
*Для экспарту тавару ў РФ у асабістым кабінеце (ці з дапамогай API ў лакальнай уліковай сістэме) неабходна перадаць звесткі пра пастаўку ў РФ малочнай прадукцыі ў рэжыме аб’ёмна-артыкульнага ўліку. На форме ўводу ўкажыце запытаныя даныя: дату адгрузкі, нумар і тып таварна-суправаджальнага дакумента, краіну і найменне грузаатрымальніка РФ, GTIN і колькасць адгружаемых кодаў маркіроўкі РБ.
Аператары РБ і РФ у аўтаматычным рэжыме забяспечваюць абмен інфармацыяй аб таварах, што перамяшчаюцца ў межах трансгранічнага гандлю. Інфармацыя пра адгружаныя тавары аўтаматычна становіцца даступная грузаатрымальніку РФ для ажыццяўлення аперацыі апрыходавання тавару з рэгістрацыяй вынікаў у інфармацыйных сістэмах абедзвюх краін, пасля чаго тавар прымае стан выведзенага з абароту на тэрыторыі РБ і ўведзенага ў абарот на тэрыторыі РФ.
Даныя пра стан тавару могуць быць атрыманы з сістэм кожнай з краін шляхам счытвання кода маркіроўкі мабільнымі праграмамі: стан тавару ў сістэме РБ з дапамогай мабільнай праграмы “Электронны знак”, у сістэме РФ — з дапамогай мабільнай праграмы “Сумленны знак”. *Мабільныя праграмы могуць быць устаноўлены па агульнай тэхналогіі з Google Play / Apple store.
Для ўдзельніка сістэмы ў асабістым кабінеце рэалізаваны пункт меню Картка тавару, з дапамогай якога пасля прачытання кода маркіроўкі тавару можна атрымаць усю існуючую ў ДІС “Электронны знак” інфармацыю па дадзеным кодзе ў храналагічным парадку: ад даты заказу кода маркіроўкі да вываду тавару з абароту.
Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам