ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” прадстаўляе ўнікальнае рашэнне, якое не мае аналагаў на рынку: праграмную касавую сістэму “Электронны чэк”.
Праграмная каса “Электронны чэк” — гэта сучаснае і зручнае рашэнне для гандлю, якое цалкам адпавядае заканадаўству і ўключае ў сябе адсутнасць знешніх устройстваў (такіх як скпо/ска на фізічным носьбіце), бяспечную online перадачу даных у дзяржаўную сістэму кантролю касавага абсталявання (СККА), а таксама інтэграцыю з 1С, іншымі тавара-ўліковымі сістэмамі, а галоўнае — з дзяржаўнай сістэмай маркіроўкі тавараў “Электронны знак”.
Менавіта дзякуючы дадзенай праграмнай касе ўжо ў сучасны момант можна выводзіць тавар, які падлягае абавязковай маркіроўцы, з абароту.
У цяперашні час заканадаўствам не прадугледжаны абавязковы вывад маркіраванага тавару з абароту праз касу, але мы ў сваю чаргу паведамляем, што інтэграцыя праграмнай касавай сістэмы “Электронны чэк” з сістэмай маркіроўкі тавараў “Электронны знак” у частцы вываду з абароту маркіраванага тавару і перадачы аб ім інфармацыі ў інфармацыйную сістэму “Электронны знак” практычна гатовая і будзе запушчана ў рэальную работу па меры распаўсюджвання маркіравання тавараў у рэспубліцы, запатрабаванасці гэтага функцыяналу і зацікаўленасці суб’ектаў гаспадарання ў гэтым.
Гэтае рашэнне дасць магчымасць суправаджаць тавар на працягу ўсяго яго жыццёвага цыкла: увод у абарот (пры вытворчасці ці імпарце), перамяшчэнне, вывад з абароту пры рэалізацыі тавару канчатковаму спажыўцу з выкарыстаннем праграмнай касы ПКС “Электронны чэк”. А Пакупнік пры гэтым можа лёгка праверыць легальнасць прамаркіраванага тавару, прасканіраваўшы яго мабільнай праграмай “Электронны знак”.
У выпадку зацікаўленасці ў падключэнні праграмнай касы звяртайцеся па тэлефоне +375 44 507 18 77 або заходзьце на сайт www.4ek.by.