ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
СІСТЭМА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ў сістэме маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Уваход у сістэму
Уваход у асабісты кабінет сістэмы маркіроўкі тавараў — ДІС “Электронны знак”
Інструкцыі і дакументацыя
Гэты раздзел прысвечаны інструкцыям і дакументацыі па рабоце з сістэмай маркіроўкі тавараў
Пытанні і адказы
Гэты раздзел прысвечаны часта задаваным пытанням і адказам па рабоце з сістэмай маркіроўкі товаров
Згодна з рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 г. N 72 “Аб увядзенні маркіроўкі абутковых тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі” (далей — Рашэнне №72) дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — дзяржавы-члены) самастойна вызначаюць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі абутковых тавараў на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з гэтым Рашэннем і апавяшчаюць Еўразійскую эканамічную камісію аб такой даце. Пры гэтым забарона на абарот немаркіраваных абутковых тавараў не можа быць уведзена раней за 1 сакавіка 2020 г.
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 “Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9) уведзена абавязковая маркіроўка абутковых тавараў з 1 лістапада 2021 г.
Як пачаць маркіроўку?
- Запоўніць электронную форму на сайце datamark.by.
- Прымацаваць сканы дакументаў (пасведчанне аб дзярж. рэгістрацыі + сертыфікат аб атрыманні GLN).
- Азнаёміцца з рэгламентам функцыянавання ДІС “Электронны знак”.
- Атрымаць пісьмо-паведамленне аб рэгістрацыі.
- Апісаць (актуалізаваць) электронны пашпарт тавару ў Банку электронных пашпартоў (ids.by).
- Дабавіць тавар у даведнік кабінета ДІС МТ “Электронны знак” праз функцыю “Дабавіць праз GTIN”.
- Дачакацца завяршэння працэсу рэгістрацыі.
- У кабінеце ДІС МТ “Электронны знак” ажыццявіць заказ кодаў маркіроўкі.
- Дачакацца выканання заказу.
- Спампаваць сфарміраваны файл з масівам кодаў маркіроўкі.
- Пераўтварыць код маркіроўкі ў сродак ідэнтыфікацыі (GS1 Data Matrix).
- Нанесці сродак ідэнтыфікацыі на тавар.
- Перадаць інфармацыю аб нанясенні ў ДІС МТ “Электронны знак”.
- Ажыццявіць адбор маркіраванага тавару для адгрузкі.
- Перадаць інфармацыю па гэтай адгрузцы ў ДІС МТ “Электронны знак”.
- Дачакацца станоўчага адказу ад сістэмы.
- Ажыццявіць фізічную адгрузку тавару.
Тавары, якія падлягаюць маркіроўцы
Код ТН ЗЭД | Найменне тавару | Дата ўвядзення маркіроўкі | Тэрміны маркіроўкі рэшткаў |
6401 | Воданепранікальны абутак з падэшвай і з верхам з гумы або пластмасы, верх якога не мацуецца да падэшвы і не злучаецца з ёй ні нітачным, ні шпілечным, ні цвіковым, ні шрубавым, ні заклёпачным, ні якім-небудзь іншым аналагічным спосабам | 1 лістапада 2021 | да 1 сакавіка 2022 |
6402 | Іншы абутак з падэшвай і з верхам з гумы або пластмасы | 1 лістапада 2021 | да 1 сакавіка 2022 |
6403 | Абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры | 1 лістапада 2021 | да 1 сакавіка 2022 |
6404 | Абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з тэкстыльных матэрыялаў | 1 лістапада 2021 | да 1 сакавіка 2022 |
6405 | Абутак іншы | 1 лістапада 2021 | да 1 сакавіка 2022 |
Суб’екты гаспадарання абавязаны правесці інвентарызацыю ўтвораных у іх рэшткаў тавараў, не маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі, па стане на 01.11.2021. Інфармацыя ў сістэму маркіроўкі аб рэштках тавараў перадаецца суб’ектам гаспадарання не пазней за наступны дзень за днём складання інвентарызацыйнага вопісу.
У мэтах арганізацыі бесперабойнага гандлю суб’екты гаспадарання маюць права правесці інвентарызацыю рэшткаў тавараў да даты ўвядзення маркіроўкі (да 01.11.2021) і загадзя набыць сродкі ідэнтыфікацыі ў аператара.
Рэалізацыя рэшткаў абутку пасля 01.11.2021 дазваляецца толькі пасля яго маркіроўкі. Рэшткі абутковых тавараў павінны быць прамаркіраваны да 01.03.2022.
Суб’екты гаспадарання з даты ўвядзення маркіроўкі рэшткаў тавараў (з 01.11.2021) і да пачатку гандлю рэшткамі тавараў, але не пазней за тэрміны маркіроўкі рэшткаў тавараў, устаноўленых пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 № 1030 “Аб таварах, якія падлягаюць маркіроўцы” (01.03.2022), абавязаны перадаць у сістэму маркіроўкі інфармацыю аб рэштках, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі.
У залежнасці ад ажыццяўлення дзейнасці суб’екты гаспадарання могуць прымяняць наступныя варыянты дзеянняў:
1-ы варыянт — калі абутак прызначаны для гандлю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы i (або) рознiчны гандаль рэшткамі абутку, для атрымання кодаў маркіроўкі неабходна прадставіць у сістэму маркіроўкі інфармацыю аб найменні і колькасці тавараў, затым атрымаць коды маркіроўкі і прамаркіраваць тавар з абавязковым унясеннем у сістэму маркіроўкі інфармацыі аб нанясенні сродку ідэнтыфікацыі на тавар;
2-гі варыянт — калі рэшткі такіх тавараў у далейшым мяркуецца рэалізоўваць у рамках трансгранічнага гандлю, то для атрымання кодаў маркіроўкі суб’екту гаспадарання варта ўнесці абавязковую інфармацыю ў міжведамасную размеркаваную інфармацыйную сістэму “Банк даных электронных пашпартоў тавараў” (далей — Банк электронных пашпартоў тавараў), затым у аператара сістэмы маркіроўкі набыць код маркіроўкі, прамаркіраваць тавар з абавязковым унясеннем у сістэму маркіроўкі інфармацыі аб нанясенні сродку ідэнтыфікацыі на тавар;
3-ці варыянт — калі суб’екты гаспадарання ажыццяўляюць гандаль рэшткамі тавараў, маркіраванымі сродкамі ідэнтыфікацыі дзяржаў — членаў ЕАЭС, то такія тавары паўторнай маркіроўцы не падлягаюць, калі інфармацыя аб нанесеных на такія тавары сродках ідэнтыфікацыі змяшчаецца ў сістэме маркіроўкі. Для пацверджання наяўнасці ў сістэме маркіроўкі такой інфармацыі суб’екты гаспадарання маюць права перадаць у сістэму маркіроўкі інфармацыю пра код маркіроўкі і найменне тавару. Пасля пацверджання аператарам сістэмы маркіроўкі наяўнасці ў сістэме маркіроўкі інфармацыі аб сродку ідэнтыфікацыі дзяржавы — члена ЕАЭС, нанесеным на тавар, такі тавар прызнаецца маркіраваным і можа абарочвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Звяртаем увагу, што ў выпадку маркіроўкі абутку “неабароненымі” сродкамі ідэнтыфікацыі неабходна пры яго абароце выкарыстоўваць электронныя накладныя. Для магчымасці выкарыстання электронных накладных неабходна заключыць дагавор з атэставаным EDI-правайдарам. Інфармацыя аб атэставаных EDI-правайдарах размешчана на сайце ДП “Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі”.
У выпадку, калі на рэшткі тавараў нанесены сродкі ідэнтыфікацыі, інфармацыя аб якіх у сістэме маркіроўкі адсутнічае, такія рэшткі тавараў прызнаюцца немаркіраванымі і падлягаюць маркіроўцы ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку маркіроўкі тавараў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03.05.2021 № 17 “Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243”.
Код маркіроўкі:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» забяспечвае:
- рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у ДІС “Электронны знак”;
- вядзенне каталогаў тавараў (даведніка маркіраваных тавараў);
- генерацыю кодаў маркіроўкі тавараў;
- інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
- улік этапаў абароту тавараў у залежнасці ад групы маркіраваных тавараў:
— увод у абарот (вытворчасць, імпарт, маркіроўка рэшткаў і інш.);
— перамяшчэнне (змена ўладальніка тавараў);
— вывад з абароту (экспарт (трансгранічны гандаль), рэалізацыя ў розніцы, спісанне); - выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, знакаў абароны;
- улік этапаў абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі на абароненых матэрыяльных носьбітах, абароненых матэрыяльных носьбітаў, знакаў абароны (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
- іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.
GS1 DataMatrix
Data Matrix код дзеліцца на дзве часткі: код ідэнтыфікацыі і код праверкі або “крыптахвост”.
За кошт адлюстравання ў ІС маркіроўкі тавараў “Электронны знак” інфармацыі аб змене ўладальніка маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў шляхам змены статусу кода маркіроўкі выключаецца з’яўленне двайнікоў тавару на беларускім рынку.
Кароткі алгарытм дзеянняў
Для рэгістрацыі ў ДІС “Электронны знак” неабходна:
- Запоўніць на сайце www.datamark.by заяўку на падключэнне да ДІС “Электронны знак” у раздзеле “Маркіроўка абутку”.
- Далучыцца да публічнага дагавора з аператарам РБ.
*З тэкстам дагавора, прэйскурантам можна азнаёміцца на сайце і падчас запаўнення заяўкі. - Атрымаць ад аператара РБ рэквізіты доступу ў асабісты кабінет удзельніка і інструкцыі карыстальніка для работы ў асабістым кабінеце.
*Інфармацыя накіроўваецца аператарам РБ на электронную пошту (e-mail) адказнага за фарміраванне заяўкі (указваецца пры запаўненні заяўкі). - Пры запаўненні заяўкі трэба ўказаць глабальны прэфікс прадпрыемства ў сістэме GS1 (GСР/GLN). Гэты рэквізіт неабходны для атрымання кодаў упакоўкі тавараў (SSCC – кодаў).
*Для атрымання GСР/ GLN неабходна звярнуцца ў Асацыяцыю ГС1 Бел www.gs1by.by
Для атрымання GTIN неабходна:
- зарэгістравацца ў якасці карыстальніка Асацыяцыі ГС1 Бел;
*Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Асацыяцыі ГС1 Бел. http://gs1by.by/ ці на сайце http://ids.by/.
Тым суб’ектам гаспадарання, якія ўжо маюць дагаворныя ўзаемаадносіны з Асацыяцыяй ГС1 Бел., перазаключаць дзеючыя дагаворы не трэба. - апісаць тавары ў міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэме “Банк даных электронных пашпартоў тавараў” (далей — Банк электронных пашпартоў тавараў).
Склад абавязковай інфармацыі, уносімай у міжведамасную размеркаваную інфармацыйную сістэму “Банк электронных пашпартоў тавараў”, устаноўлены пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь № 17 ад 03.05.2021.
Пасля апісання GTIN у ІС “Банк электронных пашпартоў тавараў” — ePASS неабходна зарэгістраваць GTIN тавару, які падлягае маркіроўцы, у ДІС “Электронны знак” — у каталог маркіраваных тавараў дабавіць GTIN, пасля чаго апісанне тавару будзе аўтаматычна атрымана з ePASS і перададзена ў нацыянальны каталог сістэмы маркіроўкі тавараў Расійскай Федэрацыі “Сумленны знак” (для забеспячэння механізма прызнання кодаў маркіроўкі РБ на тэрыторыі РФ).
Для рэгістрацыі тавару ў каталогу неабходна ў кабінеце ДІС “Электронны знак”:
- выбраць пункт меню Тавары, групу тавараў “Абутак”;
- націснуць кнопку “Дабавіць праз GTIN”;
- указаць GTIN (набраць 14 лічбаў, уключаючы наперадзестаячы 0) і націснуць кнопку “Адправіць”.
Заказ кодаў маркіроўкі
Пасля апісання тавараў вы можаце заказаць для іх коды маркіроўкі. Код маркіроўкі павінен быць унікальным для кожнай адзінкі тавару, г.зн. пры неабходнасці прамаркіраваць 10 адзінак тавару неабходна заказаць 10 кодаў маркіроўкі.Заказаць коды можна з даведніка тавараў, выбраўшы канкрэтны тавар і ўказаўшы патрэбную колькасць кодаў маркіроўкі для гэтага тавару або выкарыстоўваючы пункт меню Заказ кодаў.
*Дадзеныя дзеянні карыстальніка падрабязна апісаны ў эксплуатацыйнай дакументацыі, атрыманай ад аператара РБ пры рэгістрацыі ў сістэме.
Заказ можа быць адхілены, у такім выпадку вы зможаце ўбачыць прычыну адмовы. Да прыкладу, мог быць указаны няправільны код тавару.
Звесткі пра маркіроўку тавараў (выкарыстанне/нанясенне СІ ў працэсе вытворчасці тавару) павінны быць перададзены ў Сістэму.
Атрыманыя коды маркіроўкі неабходна пераўтварыць у фармат GS1 DataMatrix.
Спосаб маркіроўкі тавараў выбірае суб’ект гаспадарання на сваё меркаванне, зыходзячы з магчымасцей тэхналагічных працэсаў вырабу сваёй прадукцыі і яе перамяшчэння:
— выкарыстанне кода маркіроўкі;
— выкарыстанне кода маркіроўкі і знака абароны;
— выкарыстанне стыкера.
*Выкарыстанне кода маркіроўкі абавязвае суб’екта гаспадарання пры перамяшчэнні маркіраванага тавару выкарыстоўваць электронныя накладныя, пры выкарыстанні кода маркіроўкі і дадаткова знака абароны ці стыкера могуць быць выкарыстаны як электронныя накладныя, так і на папяровым носьбіце.
Агрэгіраванне не з’яўляецца абавязковым для ўдзельнікаў сістэмы. Удзельнікі абароту тавараў пры неабходнасці выконваюць аперацыю агрэгіравання тавараў у транспартныя ўпакоўкі і перадаюць звесткі ў ДІС “Электронны знак”. Для гэтага неабходна ажыццявіць наступныя дзеянні:
- заказаць у асабістым кабінеце код агрэгацыі ў адпаведнасці з міжнародным стандартам GS1-128 (SSCC код транспартнай упакоўкі) (гл. пункт меню “Заказ кодаў” — “Код агрэгацыі”);
- сфарміраваць лагістычную этыкетку з нанясеннем атрыманага кода агрэгацыі ў выглядзе штрыхкода згодна з дзеючым міжнародным стандартам (патрабаванні па фарміраванні транспартных этыкетак застаюцца ранейшымі, не змяняюцца ў сувязі з маркіроўкай тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі);
- сфарміраваць звесткі пра агрэгіраванне тавараў і падаць іх у Сістэму — указаць код агрэгацыі (упакоўкі) і пералічыць коды маркіроўкі, уключаныя ў агрэгацыю (коды маркіроўкі тавару, што ўкладзены ў дадзеную транспартную ўпакоўку).
Для экспарту неабходна:
- да перасячэння мяжы з РФ экспарцёр павінен быць зарэгістраваны ў сістэме “Электронны знак” і зарэгістраваць у ДІС “Электронны знак” аперацыю адгрузкі тавару згодна з эксплуатацыйнай дакументацыяй;
- коды маркіроўкі тавару павінны належаць экспарцёру — павінны быць ім заказаны (прамаркіраваны тавар) або тавар атрыманы ад іншага ўдзельніка, які замаркіраваў тавар, з фіксаваннем у ДІС “Электронны знак” аперацый змены ўладальніка (адгрузкі і апрыходавання тавару).
*Для экспарту тавару ў РФ у асабістым кабінеце (ці з дапамогай API ў лакальнай уліковай сістэме) неабходна перадаць звесткі пра пастаўку ў РФ малочнай прадукцыі ў рэжыме аб’ёмна-артыкульнага ўліку. На форме ўводу ўкажыце запытаныя даныя: дату адгрузкі, нумар і тып таварна-суправаджальнага дакумента, краіну і найменне грузаатрымальніка РФ, GTIN і колькасць адгружаемых кодаў маркіроўкі РБ.
Маркіраваны тавар (тавар з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі, звесткі пра які перададзены ў сістэму маркіроўкі), які перамяшчаецца ў межах трансгранічнага гандлю, падлягае маркіроўцы ў краіне экспарцёра (у РБ ці РФ), паўторная маркіроўка ў краіне імпарцёра не патрабуецца пры ўмове пацверджання сапраўднасці тавару сістэмай маркіроўкі экспарцёра.
Даныя пра стан тавару могуць быць атрыманы з сістэм кожнай з краін шляхам счытвання кода маркіроўкі мабільнымі праграмамі: стан тавару ў сістэме РБ з дапамогай мабільнай праграмы “Электронны знак”, у сістэме РФ — з дапамогай мабільнай праграмы “Сумленны знак”. Мабільныя праграмы могуць быць устаноўлены па агульнай тэхналогіі з Google Play/Apple store.
Для ўдзельніка сістэмы ў асабістым кабінеце рэалізаваны пункт меню Картка тавару, з дапамогай якога пасля прачытання кода маркіроўкі тавару можна атрымаць усю існуючую ў ДІС “Электронны знак” інфармацыю па дадзеным кодзе ў храналагічным парадку: ад даты заказу кода маркіроўкі да вываду тавару з абароту.
Для апрыходавання тавараў, увезеных з краін-членаў ЕАЭС, неабходна:
- У асабістым кабінеце выберыце аперацыю для ўводу ў абарот на тэрыторыі РБ атрыманага маркіраванага тавару (у пункце меню Справаздача аб маркіроўцы выберыце рэжым “Увод у абарот”).
- Запоўніце форму ўводу, укажыце:
— групу: Абутак;
— прычыну, па якой уводзіце тавар у абарот у РБ: Увоз з краін ЕАЭС;
— краіну экспарту (з якой увезены тавар): Расія;
— дату і нумар дакумента, які пацвярджае набыццё тавару ў пастаўшчыка РФ: дату і нумар таварнай накладной ці іншага дакумента, напрыклад, нумар чэка, у выпадку набыцця за наяўны разлік у межах рыначнага гандлю ў РФ, а таксама найменне арганізацыі-прадаўца і нумар падаткаплацельшчыка-прадаўца;
— увядзіце коды маркіроўкі: з дапамогай сканера прачытайце коды маркіроўкі з кожнай пары абутку.
Таксама з дапамогай функцыі “Выбар файла з кодамі” можна загрузіць файл з поўнымі кодамі маркіроўкі ў фармаце *txt.
Даведка: для паспяховага ўводу ў абарот сродкаў ідэнтыфікацыі расійскага ўзору неабходна прасканіраваць з дапамогай 2D сканера поўны код маркіроўкі (код маркіроўкі = КІ + “крыптахвост”. Код ідэнтыфікацыі тавару (КІ) — гэта радок з першага 31 сімвала кода маркіроўкі).
Звяртаем Вашу ўвагу, што выгрузка ў асабістым кабінеце ІС “Сумленны знак” РФ не змяшчае “крыптахвост”. - Пераканайцеся, што сапраўднасць указаных Вамі кодаў маркіроўкі пацверджана аператарам РФ і Ваш тавар уведзены ў абарот на тэрыторыі РБ, мае адпаведны статус “Уведзены ў РБ”, які адлюстроўваецца мабільнай праграмай “Электронны знак”, а таксама ў картцы тавару ў асабістым кабінеце.
Для гэтага выберыце закладку “Спіс справаздач (увод у абарот)”. - Праверку сапраўднасці кодаў маркіроўкі Вы можаце выконваць, скарыстаўшыся мабільнай праграмай “Электронны знак”, у т.л. да ўводу тавару ў абарот.
УВАГА. Мабільная праграма “Сумленны знак” не прызначана для пацверджання кодаў маркіроўкі РФ для ўводу ў абарот тавару на тэрыторыі РБ, выкарыстоўваць трэба мабільную праграму “Электронны знак”.
Памятка па ўводу ў абарот абутку і шын, маркіраваных СІ расійскага ўзору.
РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” распрацавала ўніверсальнае рашэнне, якое падыходзіць для маркіроўкі таварнай групы “Абутак” — абаронены матэрыяльны носьбіт з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі, які дазволіць хутка, своечасова і ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства прамаркіраваць прадукцыю і ўвесці яе ў абарот. Абаронены матэрыяльны носьбіт з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі памерам 28х30 мм выраблены на самаклейнай паперы і наносіцца на ўжо існуючую этыкетку ад вытворцы. Кошт аднаго абароненага матэрыяльнага носьбіта з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі згодна з Прэйскурантам цэн.
У сувязі з вышэйпададзеным РУП “Выдавецтва “Белбланкавыд” прапануе ўсім зацікаўленым суб’ектам гаспадарання прайсці рэгістрацыю ў ДІС “Электронны знак” і прадаставіць заяўку на неабходную колькасць абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі для маркіроўкі рэшткаў у адпаведнасці з запатрабаваннем. Сфарміраваныя заяўкі дасылаць на e-mail: shoesorders@datamark.by
Дадатковую інфармацыя па заказе абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесеным сродкам ідэнтыфікацыі для маркіроўкі рэшткаў можна атрымаць па тэлефоне +375173880334.
З эскізам устаноўленага АМН можна азнаёміцца тут.
Праверка сканера для работы з асабістым кабінетам