Для чаго прызначаны тэставы рэжым функцыянавання сістэмы?

Тэставы рэжым функцыянавання сістэмы маркіроўкі прызначаны для працэсу суправаджэння і распрацоўкі праграмнага забеспячэння (далей — ПЗ) Аператарам, тэсціравання ПЗ, у тым ліку лакальных сістэм удзельнікаў сістэмы, навучання карыстальнікаў, наладкі вытворчых працэсаў удзельнікамі сістэмы, правядзення комплексных выпрабаванняў.

Да тэставага рэжыму могуць быць падключаны, акрамя ўдзельнікаў абароту тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы УКЗ ці сродкамі ідэнтыфікацыі, сістэмныя інтэгратары, распрацоўшчыкі ПЗ, абсталявання і інш. (далей — кліенты). Абмежаванняў, патрабаванняў да рэгістрацыі кліентаў не прад’яўляецца.

Усе дзеянні кліентаў  у тэставай зоне, уключаючы атрыманне тэставых кодаў маркіроўкі, забяспечваюцца Аператарам на бясплатнай аснове.