Государственная информационная
система маркировки товаров
Як правільна апісаць тавар?
Перш чым атрымліваць код маркіроўкі — кожнаму тавару павінен быць прысвоены GTIN (Global Trade Item Number).
Яго можна атрымаць у Беларускай асацыяцыі аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Бел, апісаўшы тавар у “Банку электронных пашпартоў тавараў” — ePASS.
Пасля карэктнага запаўнення пашыраных даных у “Банку электронных пашпартоў тавараў” даныя карткі аўтаматычна трапяць у ДІС “Электронны знак”. Паўторнае апісанне ў сістэме маркіроўкі — не спатрэбіцца.
Пасля паспяховай рэгістрацыі карткі тавару ў сістэме “Электронны знак” можна заказаць і атрымаць у аператара РБ коды маркіроўкі.