Навошта наогул патрэбна маркіроўка?

Маркіроўка тавараў — маштабны праект, які накіраваны на забеспячэнне празрыстасці эканомікі дзяржавы і “абяленне” рынку. Маркіроўка гарантуе для пакупніка легальнасць тавару на паліцы і перашкаджае паступленню на рынак ЕАЭС няякасных тавараў. Вытворца або імпарцёр ставіць на кожны тавар унікальны код маркіроўкі DataMatrix. Спажывец, прасканіраваўшы код, зможа пераканацца, што тавар легальны.