Што забяспечвае АС “Кантроль легальнасці тавару”?

АС ”Кантроль легальнасці тавару“ забяспечвае выкананне задач і функцый згодна з патрабаваннямі НПА Рэспублікі Беларусь і ЕЭАС, якія рэгламентуюць маркіроўку тавараў, што класіфікуюцца па таварнай пазіцыі “Прадметы адзення, аксесуары да адзення і іншыя вырабы з натуральнага футра” пры дапамозе абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-меткамі):

  • выраб абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі;
  • улік этапаў абароту абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі (рэалізацыя, вяртанне, перадача, спісанне і інш.);
  • ініцыялізацыя RFID-метак абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі;
  • інфармацыйнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі інфармацыйнымі сістэмамі маркіроўкі тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС;
  • прадастаўленне інфармацыі ўпаўнаважаным органам і іншым (юрыдычным і фізічным) зацікаўленым асобам;
  • іншыя функцыі і паслугі, прадугледжаныя НПА і дагаворамі з удзельнікамі сістэмы, пагадненнямі з упаўнаважанымі органамі.