Што такое нумар GLN?

Міжнародны ідэнтыфікацыйны нумар месцазнаходжання (англ. Global Location Number, GLN — глабальны нумар размяшчэння). Унікальны нумар (ключ) GS1, прызначаны для адназначнага, дакладнага і кароткага абазначэння як прадпрыемства (арганізацыі) у цэлым, так і яго структурных падраздзяленняў ці асобных фізічных аб’ектаў, якія не маюць статусу самастойнага суб’екта гаспадарання, напрыклад: філіялы, вытворчыя пляцоўкі, адасобленыя ці тэрытарыяльна аддаленыя аддзелы і пункты (бухгалтэрыя, аддзел забеспячэння, дэпартамент продажаў, аптовы склад, пункт пастаўкі / перадачы, асобны будынак або памяшканне ў ім і г.д.).

Для атрымання GСР/ GLN неабходна звярнуцца ў Асацыяцыю ГС1 Бел www.gs1by.by.