Государственная информационная
система маркировки товаров
Што ўяўляе сабой код маркіроўкі? Якая інфармацыя ў ім зашыфравана?
Код маркіроўкі змяшчае ўнікальную інфармацыю пра кожную адзінку прадукцыі, прадстаўляецца ў выглядзе двухмернага штрыхавога кода GS1 DataMatrix. Код маркіроўкі змяшчае наступныя групы даных:
- GTIN (глабальны ідэнтыфікацыйны нумар гандлёвай адзінкі), 14 лічбавых знакаў, якія генерыруюцца Асацыяцыяй ГС1;
- індывідуальны серыйны нумар адзінкі тавара, 13 сімвалаў (20 сімвалаў для фотатавараў), генерыруецца Аператарам РБ (ДІС “Электронны знак”);
- “Крыптахвост”, лічбавы подпіс (ключ праверкі 4 сімвалы + код праверкі 44 сімвалы (88 сімвалаў для абутку)), генерыруецца Аператарам (ДІС “Электронны знак”).
Для фарміравання кода маркіроўкі ў выглядзе GS1 DataMatrix групы тавараў раздзяляюцца спецыяльнымі службовымі сімваламі, раздзяляльнікамі (ідэнтыфікатары прымянення GS1).